Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інспэктараў Рассельгаснагляду не пусьцілі на сем беларускіх прадпрыемстваў


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Рассельгаснагляд заявіў, што беларускі бок не дапусьціў яго прадстаўнікоў на сем прадпрыемстваў для правядзеньня праверак.

Гэта вытворцы плодаагародніннай прадукцыі:

  • СУП «АзотСэрвіс» (таматы),
  • СВК імя Крамко (яблыкі),
  • фэрмэрская гаспадарка «СОВ Агра-прадукт» (грыбы),
  • фэрмэрская гаспадарка «Гедэон» (яблыкі, таматы),
  • ІП Мартыненка Ю. А. (грыбы),
  • ТАА «Брэнд Капрыз» (грыбы),
  • СФ «Клецкі» (яблыкі).

Рассельгаснагляд зьвярнуўся да беларускай дзяржаўнай інспэкцыі, каб яна не выдавала гэтым прадпрыемствам сэртыфікаты на пастаўкі ў Расею, пакуль не адбудуцца праверкі.

Захады прынятыя, каб не дапусьціць увозу санкцыйнай прадукцыі на расейскую тэрыторыю.

Як паведамляецца на сайце расейскага ведамства, праз павелічэньне паставак на тэрыторыю Расеі таматаў, яблыкаў і грыбоў беларускага паходжаньня, спэцыялісты Рассельгаснагляду прыехалі ў Беларусь, каб праверыць шэраг прадпрыемстваў.

Расейскі бок адзначае павелічэньне паставак гэтай прадукцыі ў пэрыяд з 23 па 28 кастрычніка.

Экспэрты Рассельгаснагляду наведалі больш за 30 прадпрыемстваў, якія вырабляюць, захоўваюць і рэалізуюць таматы, грыбы і яблыкі ў Беларусі. Аднак беларускі бок адмовіўся дапусьціць расейцаў на 7 прадпрыемстваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG