За цырымоніяй назіраў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. На фота відаць побач зь ім былую гімнастку Ксенію Санковіч, кіраўніка тэніснай фэдэрацыі Сяргея Цяцерына, бізнэсоўца Аляксандра Шакуціна, прэс-сакратарку прэзыдэнта Натальлю Эйсмант і Дар’ю Шманай са службы пратаколу.
Таксама ў непасрэднай блізкасьці ад кіраўніка дзяржавы — віцэ-прэм'ер Васіль Жарко, кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава, віцэ-прэзыдэнт НАК Андрэй Асташэвіч, міністар спорту Аляксандр Шамко, прэзыдэнт Фэдэрацыі тэнісу Расеі Шаміль Тарпішчаў.