Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькі падазраваных па «справе мэдыкаў» вызвалілі з-пад варты


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расьсьледаваньне па гучнай карупцыйнай «справе мэдыкаў» працягваецца, некаторых фігурантаў ужо вызвалілі з-пад варты, паведамляе Tut.by. На волю выйшлі галоўны ўрач Менскай абласной бальніцы Андрэй Каралько, загадчык эндаскапічным аддзяленьнем 9-й бальніцы Андрэй Саўчанка і намесьнік дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі Аляксандар Махлін.

«Гэта праўда, Андрэй Каралько на волі. Яго адпусьцілі ў пятніцу 3 жніўня», — распавёў TUT.BY знаёмы лекара.

Да галоўнага лекара Менскай абласной бальніцы Андрэю Каралько людзі ў цывільным прыехалі на працу 20 чэрвеня, правялі ператрус, пасадзілі ў аўтамабіль і павезьлі. Праваахоўныя органы справу Каралько не камэнтавалі, толькі 11 ліпеня старшыня КДБ Валеры Вакульчык пацьвердзіў затрыманьне лекара.

На сайце Менскай абласной бальніцы Андрэй Каралько па-ранейшаму пазначана, што ён займае пасаду галоўнага лекара, аднак у прыёмнай бальніцы адказаваюць, што Каралько ў іх цяпер не працуе.

«Абстаноўка нэрвовая». Як працуюць у бараўлянскім шпіталі без галоўнага лекара

З-пад варты вызвалены і намесьнік дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі Аляксандар Махлін. У прыёмнай галоўнага лекара РНПЦ паведамляюць, што «ён цяпер не намесьнік дырэктара і не адказвае за адміністрацыйную дзейнасьць. З 23 ліпеня ён звычайны дзіцячы лекар-хірург».

Пасьля вызваленьня на працу ў 9-ю бальніцу вярнуўся і затрыманы ў ліпені загадчык эндаскапічным аддзяленьнем Андрэй Саўчанка. У бальніцы пацьвердзілі, што Саўчанка працягвае працаваць, а вось затрыманы галоўны ўрач Валеры Кушнярэнка ў сваё крэсла не вярнуўся.

Хто ўжо затрыманы ў «справе мэдыкаў»

КДБ: Чыноўнікам ад мэдыцыны давалі да 350 тысяч даляраў хабару за раз

Затрыманьні мэдыкаў. Што важна ведаць

Што здарылася: Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі раскрыў карупцыйную схему ў сфэры закупак мэдтэхнікі.

  • 11 чэрвеня стала вядома пра затрыманьне дырэктара Цэнтру экспэртыз аховы здароўя Аляксандра Сталярова, а таксама ягонага намесьніка (за стварэньне для «сваіх пастаўшчыкоў» прывабных умоў паставак імпартнага мэдычнага абсталяваньня ў дзяржаўныя шпіталі і паліклінікі).
  • 18 чэрвеня «Ежедневник» паведаміў пра «масавыя затрыманьні ў структурах Мінздароўя» — больш за 10 чалавек — у межах апэрацыі аб пастаўках у беларускія мэдычныя ўстановы абсталяваньня па завышаных цэнах, паводле відавочна ашуканскіх схемаў.
  • Сярод затрыманых аказаўся кіраўнік мэдыцынскай службы Міністэрства абароны Аляксей Яськоў.
  • 19 чэрвеня МУС паведаміла пра затрыманьне галоўнага патолягаанатама Мінздароўя, кіраўніка гарадзкога клінічнага патолягаанатамічнага цэнтру Аркадзя Пучкова (за хабар цягам 10 год на суму каля 200 тысяч даляраў).
  • 25 чэрвеня СМІ паведамілі пра затрыманьне на мінулым тыдні галоўнага ўрача Менскай абласной лякарні Андрэя Каралько (нібыта за «перавышэньне службовых паўнамоцтваў») і начальніка ўпраўленьня аховы здароўя Горадзенскага аблвыканкаму Андрэя Стрыжака.
  • 21 ліпеня быў звольнены намесьнік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі, які знаходзіцца пад арыштам у «справе мэдыкаў».
  • 2 жніўня пачаўся першы суд па «справе мэдыкаў».
  • Паводле намесьніка генпракурора Беларусі Аляксея Стука, сфэра аховы здароўя лідзіруе па колькасьці карупцыйных злачынцаў: 114 за пяць месяцаў 2018 году.

«Ідзі і грабі». Былы высокапастаўлены чыноўнік мінздароўя камэнтуе «справу мэдыкаў»

КДБ: Чыноўнікам ад мэдыцыны давалі да 350 тысяч даляраў хабару за раз

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG