Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 гадоў калёніі за хабарніцтва атрымаў чыноўнік Дзяржстандарту. Таксама асудзілі яго жонку і знаёмага


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд Фрунзенскага раёну Менску прысудзіў 14 жніўня дырэктару Дэпартамэнту кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржстандарту Сяргею Бобку 13 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і 5-гадовай забаронай займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады.

Імя і прозьвішча колішняга чыноўніка публікаваў Tut.by.

Сяргея Бобку прызналі вінаватым у атрыманьні хабару паводле ч. 3 арт. 430. Таксама асудзілі ягонага знаёмага М., які, паводле суду:

  • арганізоўваў сустрэчы Бобкі з хабарадаўцам;
  • запэўніваў у неабходнасьці перадаць хабар;
  • перадаваў хабар Бобку.

Жонку Сяргея Бобкі І. прызналі вінаватай у садзеяньні ў атрыманьні хабару, а таксама ў атрыманьні выгодаў, зьвязаных са службовым становішчам. Паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 430 Бобцы І. прысудзілі:

  • 8 гадоў калёніі агульнага рэжыму;
  • канфіскацыю маёмасьці;
  • забарону цягам 5 гадоў займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG