Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР затрымала чатырох грамадзян Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Іх падазраюць у адмываньні грошай і змове з мэтай махлярства.

Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША затрымала чатырох грамадзян Расеі. Пра гэта паведамілі ў расейскім генэральным консульстве ў Нью-Ёрку.

Як гаворыцца ў паведамленьні дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Twitter, арыштаваных падазраюць у адмываньні грошай і змове з мэтай махлярства.

У паведамленьні консульства імёны затрыманых не названыя, аднак прадстаўнік Міністэрства юстыцыі ЗША паведаміла інфармагенцтву ТАСС, што былі затрыманыя 30-гадовы Станіслаў Лісіцкі, 39-гадовы Аляксей Лівадны, 32-гадовы Мікалай Тупікін і 29-гадовы Кірыл Дзядусеў.

Расейцы былі затрыманыя ў пэрыяд зь 1 па 3 жніўня.

Як адзначаецца, двое зь іх знаходзяцца ў Лос-Анджэлесе, адзін быў этапаваны з Бостану ў Нью-Ёрк, месцазнаходжаньне чацьвёртага высьвятляецца.

«Трымаем сытуацыю на асаблівым кантролі», — дадалі прадстаўнікі расейскага генконсульства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG