Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі міністар па Brexit пайшоў у адстаўку празь нязгоду з прынятым плянам


©Shutterstock
©Shutterstock

Міністар пытаньняў выхаду Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу Дэвід Дэвіс падаў у адстаўку. У лісьце да прэм’еркі Тэрэзы Мэй ён заявіў, што прыняты парлямэнтам плян гэта «як мінімум слабая пазыцыя для перамоваў, а магчыма, і ў безвыходнай пазыцыі», піша BBC.

Парлямэнт Брытаніі 21 чэрвеня прыняў законапраект аб выхадзе з Эўразьвязу, за які брытанцы прагаласавалі на рэфэрэндуме ў 2016 годзе. 6 ліпеня быў прыняты плян па выхадзе называюць «мяккім брэкзытам» або «слабым брэкзытам»: цалкам верагодна, што Брытанія фактычна застанецца ў адзіным рынку і ў мытным зьвязе з Эўразьвязам.

Дэвід Дэвіс, архіўнае фота
Дэвід Дэвіс, архіўнае фота

Менавіта на «мяккія» ўмовы зьвяртаў увагу Дэвід Дэвіс у лісьце аб адстаўцы. Маўляў, гэта «прывядзе да далейшых патрабаваньняў і саступак». Тэрэза Мэй у адказе піша, што не пагаджаецца з тым, як Дэвіс характарызуе плян, але шкадуе аб ягонай адстаўцы і выказвае яму падзяку за папярэднюю працу.

Кансэрватары хваляць адстаўку Дэвіса як «адважны крок» супраць «толькі намінальнага Brexit», а лейбарысты кажуць пра «абсалютны хаос» і «Мэй, якая засталася без улады». Адстаўка Дэвіса — ужо пятая за восем месяцаў ва ўрадзе Мэй.

Тым часам Нацыянальнае агенцтва барацьбы са злачыннасьцю Вялікай Брытаніі (NCA) атрымала доступ да электроннай перапіскі мультымільянэра Аарона Бэнкса, сузаснавальніка кампаніі Leave.EU. Цяпер найбольшы донар Brexit аказаўся пад сьледзтвам праз сувязь з Расеяй.

Brexit папярэдне намечаны на канец сакавіка 2019 году. Тады мае спыніцца дзеяньне закону 1972 году аб далучэньні краіны да эўрапейскай супольнасьці, а права ЭЗ страціць вяршэнства над брытанскім правам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG