Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падзякаваў КНДР за абяцаньне зьнішчыць ядзерны палігон


Лідэр КНДР Кім Чэн Ын
Лідэр КНДР Кім Чэн Ын

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падзякаваў Паўночную Карэю за яе «літасьцівы жэст» пасьля таго, як Пхэньян паабяцаў зьнішчыць свой ядзерны палігон напярэдадні сустрэчы на вышэйшым узроўні паміж Трампам і Кім Чэн Ынам.

«Паўночная Карэя абвясьціла, што ў гэтым месяцы яна дэмантуе ядзерны палігон напярэдадні вялікай сустрэчы на вышэйшым узроўні 12 чэрвеня», — напісаў Трамп 12 траўня ў твітэры.

«Дзякуй, вельмі разумны і літасьцівы жэст!» Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Паўночнай Карэі ЦТАК раней у той жа дзень паведаміла, што Пхеньян мае намер дэмантаваць ядзерны выпрабавальны палігон цягам бліжэйшых двух тыдняў.

«Цырымонія дэмантажу ядзернага палігона заплянаваная на 23-25 траўня ў залежнасьці ад умоў надвор’я», — прыводзіць агенцтва ЦТАК заяву міністэрства замежных спраў КНДР.

ЦТАК паведамляе, што дэмантаж палігона прадугледжвае зьнішчэньне тунэляў, блякаваньне ўваходаў і выдаленьне наглядальных абʼектаў, а таксама пастоў бясьпекі і дасьледчых будынкаў.

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа заявіў 11 траўня, што Вашынгтон прадставіць эканамічную дапамогу КНДР — гэтай «дзяржаве-пустэльніцы», калі Паўночная Карэя адмовіцца ад ядзернай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG