Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца будуць судзіць за заклік да «Астравецкага шляху»


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Сустраршыні БХД Паўлу Севярынцу прыйшла позва з Савецкага РУУС: на яго складзены адміністрацыйны пратакол за заклік праводзіць 26 чысла кожнага месяца акцыяў у Заслаўі, Радашкавічах, Маладэчне, Вялейцы, Смаргонях, Ашмянах, Астраўцы.

Аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху — 2018» заплянаваў кожнага 26 дня месяца праводзіць акцыі ў гарадах, якія знаходзяцца паміж Менскам і Астраўцом. Пра гэта падчас мітынгу 26 красавіка паведаміў Павал Севярынец. За гэта яго будуць судзіць.

«Чарнобыльскі шлях — 2018» у Менску
«Чарнобыльскі шлях — 2018» у Менску

«Аказваецца, 7 траўня Савецкі райаддзел міліцыі разглядаў паперы на мяне і перадаў іх суд. Спачатку мне доўга не маглі патлумачыць у міліцыі, чаго мяне выклікаюць, пасьля паведамілі, што будуць судзіць за заклік. Я запярэчыў, што мы будзем падаваць заяўкі на акцыі. „Ня важна, быў заклік“, — адказалі мне. Дзівосная рэч атрымліваецца: я ж канкрэтна не казаў, куды, што, навошта, проста пералічыў гарады — заклікаем правесьці акцыі ў такіх гарадах. Так што да 26 траўня чакаю позву ў суд», — расказаў Свабодзе Павал Севярынец.

Артыкул 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (парушэньне парадку правядзеньня альбо арганізацыі масавага мерапрыемства) прадугледжвае да 15 сутак арышту.

За Чарнобыльскім шляхам будзе Астравецкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG