Вайскова-транспартны самалёт C-130 разьбіўся 3 траўня ў амэрыканскім штаце Джорджыя, 9 чалавек на борце загінулі, піша CNN.
Самалёт паветраных сілаў Пуэрта-Рыка ляцеў у Арызону, дзе мусіў быць разабраны і ўтылізаваны, ён лётаў ужо больш за 50 год. Паводле сьведкаў, самалёт выдаваў «дзіўны гучны шум» перад тым, як упасьці на шашу. Сьведкі называюць пілёта героем — самалёт мог упасьці на склад небясьпечных рэчываў, але праляцеў далей.
Прычына аварыі пакуль ня выяўленая. Летась самалёт падобнай мадэлі ўпаў у штаце Місісіпі, загінулі 16 чалавек.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп папрасіў у Twitter далучацца да малітваў за ахвяраў трагедыі.