Прыватны турэцкі самалёт, які ляцеў з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Турэччыну, разьбіўся на паўднёвым захадзе Ірану. На борце было 11 чалавек, інфармуе Reuters: 8 пасажыраў і тры чальцы экіпажу.
Самалёт упаў у гарах і загарэўся, паведаміў у іранскім дзяржаўным тэлебачаньні прадстаўнік надзвычайных службаў краіны. Аэраплян накіроўваўся з гораду Шарджа у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах ў Стамбул.
Аварыйныя брыгады спрабуюць дабрацца да месца аварыі, але гарыстая мясцовасць ускладняе пошукі, заявіў прэс-сакратар цывільнай авіяцыі Ірану.