Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя спыняе экспэрымэнт зь безумоўным базавым прыбыткам


Урад Фінляндыі вырашыў згарнуць пачаты ў 2017 годзе экспэрымэнт па выплаце так званага безумоўнага базавага даходу. Па завяршэньні двух гадоў экспэрымэнту ў канцы 2018 году ён ня будзе працягнуты.

Сутнасьць экспэрымэнту заключалася ў тым, што каля 2 тысяч беспрацоўных атрымлівалі штомесяц па 560 эўра. Пры гэтым яны гублялі права на атрыманьне дапамогі па беспрацоўі або якіх-небудзь іншых сацыяльных выплат. Атрыманьне базавага даходу пры гэтым не было перашкодай для таго, каб яны ўладкоўваліся на часовую працу.

Прыхільнікі канцэпцыі безумоўнага базавага даходу выступаюць за тое, каб дзяржава штомесяц выплачвала пэўную суму кожнаму грамадзяніну — наўзамен сацыяльных дапамог і іншых выплат. Тым самым, на іх думку, з аднаго боку, дзяржава гарантуе ўсім пражытковы мінімум, з другога — зэканоміць істотныя сродкі, якія выдзяляюцца на сацзабесьпячэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG