Аўтары кажуць, што гэта «дрэнна для псыхікі і душы жанчыны: губляюцца сямейныя каштоўнасьці, распадаюцца сем’і». На навучаньне або ў турпаездкі можна будзе езьдзіць толькі ў суправаджэньні сваяка-мужчыны.
Шэсьць гадоў таму парлямэнт Кіргізстана ўжо разглядаў падобную ініцыятыву: дэпутат Іргал Кадыраліева прапанавала не выпускаць за мяжу на заробкі дзяўчат да 22 гадоў. І тады, і цяпер ініцыятыву тлумачылі намерам абараніць мігрантак ад гвалту і падману.
«Чаму мы хочам каб забаранілі выезд за мяжу да 26? Таму што шмат хто зьяжджае працаваць часам адразу пасьля школы, — тлумачыць неабходнасьць закона грамадзянскі актывіст Тылек Талайбэкаў, — Яны вырашаюць праблемы дарослых. У сям’і крэдыт, іпатэка, вось яны і едуць зарабляць. Але ў свае 17-18 гадоў яны яшчэ неспрактыкаваныя, прафэсіі няма. Іх лёгка падмануць, іх часта крыўдзяць».