Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названыя топ-10 падаткаплатнікаў Менску


Арганізацыі, якія трапілі ў топ-10 падаткаплатнікаў Менску, у студзені-сакавіку сплацілі ў гарадзкі бюджэт 916 мільёнаў рублёў. Гэта траціна ад усяго бюджэту сталіцы, паведамілі ў менскай інспэкцыі Міністэрства падаткаў і збораў.

За студзень-сакавік Менскі бюджэт папоўніўся на 2,9 мільярда рублёў. У параўнаньні зь мінулым годам гэта больш на 101,3 мільёна або на 3,6%.

Сёлета ў Менску працуюць 133,4 тысячы суб’ектаў гаспадараньня. Зь іх 60,4 тысячы арганізацый і 73 тысячы прыватных прадпрымальнікаў. Таксама падаткі сплачваюць 214 менчукоў.

Топ-10 падаткаплатнікаў Менску

  1. ААТ «Газпром трансгаз Беларусь»;
  2. ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія»;
  3. РУП «Менскэнэрга»;
  4. ТАА «Тытунь-інвэст»;
  5. ЗАТ «Менскі завод вінаградных вінаў»;
  6. мабільны апэратар МТС;
  7. мабільны апэратар Velcom;
  8. ААТ «Менск Крышталь»;
  9. ЗТАА «Лукойл Беларусія»;
  10. ТАА «Эўрагандаль».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG