Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папраўкі ў закон аб рэкляме могуць прыняць у чэрвені


Зьмены ў закон аб рэкляме могуць прыняць сёлета ў чэрвені. Пра гэта 20 красавіка заявіла прадстаўніца Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі Іна Гаўрыльчык на міжнародным фэстывалі маркетынгу і рэклямы «Белы квадрат», піша БелаПАН.

У адкарэктаваным законе ўлічаць нормы дэкрэту № 7 аб разьвіцьці прадпрымальніцтва. Закон набудзе моц не адразу, для яго ўвядзеньня будзе пераходны пэрыяд.

Што хочуць зьмяніць?

  • Адмяніць абавязковае ўзгадненьне вонкавай рэклямы і рэклямы на транспартных сродках. Паводле дзейнага закону вонкавую рэкляму мэдычных паслуг і лекаў неабходна ўзгадняць зь Міністэрствам аховы здароўя, рэкляму працаўладкаваньня за мяжой — зь Міністэрствам унутраных спраў. Рэкляму вайсковых тавараў трэба будзе ўзгадняць па-ранейшаму.
  • Узгадненьне рэклямы на вітрынах таксама адменяць, бо такая рэкляма адносіцца да вонкавай. Рэклямадаўцу па-ранейшаму будзе неабходна атрымаць тэхпашпарт на ўсталяваньне рэклямнай канструкцыі.
  • У аб’ектах грамадзкага харчаваньня дазволяць праводзіць мерапрыемствы па прамоцыі піва і алькаголю. Паводле дзейных дакумэнтаў прызавы фонд такіх маркетынгавых кампаній не павінен быў перавышаць 5 літраў агулам, цяпер гэтая норма дзейнічае для адной асобы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG