Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп лічыць цяперашнія цэны на нафту на сусьветным рынку штучна завышанымі. У сваім твітэры Трамп зьвярнуў увагу на тое, што цэны растуць, нягледзячы на адсутнасьць дэфіцыту нафты на сусьветным рынку.
У росьце цэнаў на нафту, які ён назваў «непрымальным», прэзыдэнт ЗША абвінаваціў OPEC — арганізацыю краін-экспартэраў нафты.
У Саудаўскай Арабіі ў пятніцу праходзяць перамовы прадстаўнікоў найбуйнейшых экспартэраў паліва. Заключанае паміж гэтымі краінамі больш за год таму пагадненьне аб абмежаваньні штодзённай здабычы нафты прывяло да таго, што цэны на нафту вырасьлі больш чым у паўтара разы і цяпер перавышаюць 70 даляраў за барэль.