Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар ЦРУ Майк Пампэо тайна сустрэўся з Кім Чэн Ынам


Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын
Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын

Сустрэча адбылася крыху больш за два тыдні таму, паведамляюць амэрыканскія сродкі масавай інфармацыі.

Дырэктар Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня ЗША Майк Пампэо правёў тайную сустрэчу ў Пхэньяне з паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам. Паводле амэрыканскіх СМІ, сустрэча адбылася крыху больш за два тыдні таму.

Пампэо наведаў Пхэньян для падрыхтоўкі амэрыканска-паўночнакарэйскага саміту, які, як чакаецца, можа прайсьці ў канцы траўня або на пачатку чэрвеня. Некалькі дзён таму, выступаючы на слуханьнях у Сэнаце, які разглядае ягоную кандыдатуру на пасаду дзяржаўнага сакратара, Майк Пампэо выказаў аптымізм з нагоды гэтай сустрэчы. На ёй могуць быць дасягнутыя вынікі, у якіх «Амэрыка і сьвет так адчайна маюць патрэбу», сказаў Пампэо.

17 красавіка пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Японіі Сіндзо Абэ ў Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што разглядаецца пяць магчымых месцаў правядзеньня сустрэчы з кіраўніком КНДР. Усе яны знаходзяцца па-за межамі Злучаных Штатаў. Паводле прэзыдэнта ЗША, абодва бакі напярэдадні саміту поўныя «добрых намераў». Аднак «урэшце важны канчатковы вынік», падкрэсьліў Дональд Трамп.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG