Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі разганяецца інфляцыя — TUT.by


4,5% у студзені 2018, 4,9% у лютым і 5,4% у сакавіку — аналіз тэмпаў росту гадавой інфляцыі адзін з найбуйнейшых інтэрнэт-парталаў Беларусі прапануе ў рэдакцыйным артыкуле.

У публікацыі зьвяртаюць увагу на тлумачэньні Нацыянальнага банку. Паводле яго, дынаміка цэн тлумачыцца «спыненьнем стрымліваючага ўплыву з боку спажывецкага попыту на фоне дастатковы высокіх інфляцыйных чаканьняў». Гэта азначае рост прыбыткаў грамадзян, на якім настойвалі ўлады — тлумачыць партал.

Адміністрацыйна рэгуляваныя цэны і тарыфы — паслугі ЖКГ, паліва, праезд у цягніках рэгіянальнага значэньня і інш. — у гадавым значэньні ў сакавіку вырасьлі на 9,7%. На садавіну-гародніну — да 19,8%.

Эўразійскі фонд стабілізацыі і разьвіцьця, які выдаў Беларусі крэдыт на праграму падтрымкі эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэньняў, папярэджваў пра паскарэньне інфляцыі яшчэ ўвосень, — нагадвае TUT.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG