Ад 14 красавіка ў Беларусі зноў даражэе паліва, паведамляецца на сайце канцэрну «Белнафтахім». Папярэдняе павышэньне цэнаў адбылося 3 красавіка.
Кошт бэнзіну і дызэльнага паліва павялічыцца на адну капейку. Цэны пасьля падаражэньня:
АІ-92 — 1 рубель 27 капеек за літар,
АІ-95 — 1 рубель 35 капеек,
АІ-98 — 1 рубель 56 капеек.
Апошні раз паліва ў Беларусі даражэла 3 красавіка — на адну капейку. Ад пачатку году цэны на паліва паднімаюцца ўжо сёмы раз, агулам ад 8 да 18 капеек на розныя віды паліва.
За 2017 год цана паліва вырастала сем разоў — на 8 капеек.
У канцэрне «Белнафтахім» 10 сакавіка паведамілі пра новы падыход да цэнаў на нафтапрадукты і паступовае ўраўноўваньне з расейскім рынкам. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў залежнасьці ад зьменаў усясьветных коштаў нафты, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя камбінаты.