Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі консул наведаў Насьцю Рыбку і іншых затрыманых беларусаў у тайляндзкай турме


Насьця Рыбка. Фота з Інстаграму
Насьця Рыбка. Фота з Інстаграму

Беларускі консул наведаў затрыманых у Тайляндзе грамадзян Беларусі ў мэтах аказаньня консульска-прававой дапамогі, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на прэс-службу Міністэрства замежных спраў.

«Падчас камандзіроўкі (беларускага консула, які працуе ў Віетнаме — РС) у Тайлянд былі наведаныя як грамадзяне, якія адбываюць пакараньне па абвінавачваньні ў эканамічных злачынствах, так і беларускія грамадзяне, затрыманыя ў лютым у Патаі па абвінавачваньні ў незаконнай працоўнай дзейнасьці на тэрыторыі Тайлянду»,— сказалі ў прэс-службе.

У ведамстве паведамілі, што консул таксама сустрэўся з кіраўніцтвам праваахоўных структураў Тайлянду, атрымаў інфармацыю пра ўмовы ўтрыманьня беларускіх грамадзян, абмеркаваў варыянты далейшых дзеяньняў, якія мусяць спрыяць іх хутчэйшаму вяртаньню ў Беларусь.

Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, цяпер у Тайляндзе адбываюць пакараньне 7 грамадзян Беларусі за махлярства з банкаўскімі картамі і двое, затрыманых у лютым у Патаі, чакаюць рашэньня суда па абвінавачваньні ў незаконнай працоўнай дзейнасьці на тэрыторыі Тайлянду.

Анастасія Вашукевіч, вядомая як Насьця Рыбка, а таксама Аляксандар Кірылаў (псэўданім Алекс Лэсьлі) і яшчэ 7 чалавек былі затрыманыя ў Патаі ў канцы лютага паводле абвінавачаньня ў незаконнай дзейнасьці — паводле дадзеных уладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу на працу ў Тайляндзе. Суд у Тайляндзе 17 мае прад’явіць ім абвінавачваньні 17 красавіка.

Насьця Рыбка стала вядомая пасьля расьсьледаваньня апазыцыянэра Аляксея Навальнага аб магчымых карупцыйных сувязях мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзькі. Улетку 2016 году алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары. На гэтай яхце ў ліку іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў была і Насьця Рыбка. Пазьней яна расказала аб тым, што адбывалася на яхце Дзерыпаскі ў сваёй кнізе і сацыяльных сетках.

Што вядома пра Насьцю Рыбку — бабруйскую «сэкс-паляўнічую», якая здала расейскага алігарха

Пасьля затрыманьня ў Тайляндзе Вашукевіч зьвярнулася па дапамогу да амэрыканскіх спэцслужбаў. Яна заявіла пра гатоўнасьць расказаць нейкія падрабязнасьці аб умяшаньні Крамля ў выбары прэзыдэнта ЗША ў 2016 годзе, сьцьвярджаючы, у прыватнасьці, што ў яе ёсьць некалькі гадзін запісаў перамоваў Дзерыпаскі, які ў свой час супрацоўнічаў з Полам Манафортам — былым начальнікам штабу кампаніі Дональда Трампа.

4 красавіка паліцыя Патаі прыняла заяву, якая можа ўскладніць экстрадыцыю з Тайлянду Вашукевіч, Кірылава і яшчэ сямі чалавек, арыштаваных за правядзеньне нелегальнага «сэкс-трэнінгу». Паводле крыніцы, новая заява тычыцца згвалтаваньня і арганізацыі прастытуцыі. Акрамя таго, аднаго з арыштаваных, якога павінны былі дэпартаваць яшчэ 5 сакавіка, іміграцыйная паліцыя нібыта перадала крымінальнай паліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG