Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзерыпаска падаў у суд на Рыбку пасьля расьследаваньня Навальнага


Алег Дзерыпаска
Алег Дзерыпаска

Прэзыдэнт «Русала» і En + Group Алег Дзерыпаска падаў у суд на былую мадэль Насьцю Рыбку (Анастасію Вашукевіч). Пазоў зьвязаны з расьследаваньнем Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага, у якім згадваліся Рыбка, Дзерыпаска і расейскі віцэ-прэм’ер Сяргей Прыходзька.

Пазоў у суд пададзены супраць фізычных асобаў — Анастасіі Вашукевіч (Насьці Рыбкі), і Аляксандра Кірылава (Алекса Лесьлі), якія ў сваіх сацыяльных сетках разьмясьцілі прыватныя фатаграфіі, а таксама аўдыёзапісы яго размоў, зробленыя таемна, раскрыўшы дэталі яго прыватнага жыцьця, паведамляе ВВС са спасылкай на РБК.

Раскамнагляд заблякаваў доступ да расьследаваньня Навальнага да вырашэньня спрэчкі па сутнасьці. Пры гэтым сам Навальны адказчыкам не зьяўляецца, хоць, па словах прадстаўніка мільярдэра Дзерыпаскі, «ён незаконна выкарыстаў інфармацыю аб прыватным жыцьці Алега Дзерыпаскі, смакуючы у сваім роліку падрабязнасьці прыватнага жыцьця і прадʼяўляючы галаслоўныя абвінавачваньні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG