Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN: агенты ФБР спрабавалі сустрэцца з Насьцяй Рыбкай


Анастасія Вашукевіч
Анастасія Вашукевіч

Агенты Фэдэральнага бюро расьсьледаваньня (ФБР) ЗША спрабавалі сустрэцца з затрыманай у Тайляндзе Анастасіяй Вашукевіч, вядомай як Насьця Рыбка. Пра гэта са спасылкай на неназванага высокапастаўленага тайскага чыноўніка паведамляе CNN.

Па дадзеных тэлеканала, запыт пра сустрэчу з Рыбкай агенты ФБР накіроўвалі ўладам Тайлянду, але атрымалі адмову. Яе патлумачылі тым, што з затрыманымі ў Тайляндзе могуць сустракацца толькі іх блізкія сваякі або афіцыйныя прадстаўнікі.

Рыбка сьцьвярджае, што валодае нейкімі падрабязнасьцямі ўмяшаньня ў выбарах прэзыдэнта ЗША. Пасьля затрыманьня ў Тайляндзе жанчына заявіла, што гатовая перадаць гэтую інфармацыю амэрыканскім спэцслужбам у абмен на дапамогу ў вызваленьні. У Дзярждэпартамэнце ЗША заявілі пазьней, што ведаюць пра затрыманьне Рыбкі, але ў ведамстве ня ўпэўненыя, што яе зьвесткі ўяўляюць якой-небудзь цікавасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG