Ад 4 красавіка ў Беларусі зноў даражэе паліва, паведамляецца на сайце канцэрну «Белнафтахім». Папярэдняе павышэньне цэнаў адбылося 30 сакавіка.
Кошт бэнзіну і дызэльнага паліва павялічыцца на адну капейку. Цэны пасьля падаражэньня:
- АІ-92 — 1 рубель 26 капейкі за літар,
- АІ-95 — 1 рубель 34 капейкі,
- АІ-98 — 1 рубель 55 капейкі,
- дызэльнае паліва — 1 рубель 37 капеек.
Апошні раз паліва ў Беларусі даражэла 30 сакавіка — на адну капейку. Ад пачатку году цэны на паліва паднімаюцца ўжо шосты раз, агулам ад 7 да 17 капеек на розныя віды паліва. За 2017 год цана паліва вырастала сем разоў — на 8 капеек.
У канцэрне «Белнафтахім» 10 сакавіка паведамілі пра новы падыход да цэнаў на нафтапрадукты і паступовае ўраўноўваньне з расейскім рынкам. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў залежнасьці ад зьменаў сусьветных коштаў нафты, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя камбінаты.