У цэнтры Кіева прадстаўнікі нацыяналістычных партый і грамадзкіх рухаў праводзяць акцыю з патрабаваньнем «деалігархізацыі» Ўкраіны.
Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, некалькі тысяч прадстаўнікоў праварадыкальных арганізацый «Свабода», «Нацыянальны корпус» і «Правы сектар» у аўторак, 3 красавіка, прайшлі маршам па цэнтры Кіева, заклікаючы ўлады выконваць абяцаньне аб деалігархізацыі Украіны.
Цяпер яны пікетуюць будынкі Вярхоўнай Рады і ўраду. Пратэстоўцы скандуюць: «Разам і да канца!», «Украіна вышэй за ўсё!». У связі з маршам паліцыя перакрыла рух транспарту ва ўрадавым квартале. За грамадзкім парадкам сочаць некалькі соцень паліцыянтаў і нацгвардзейцаў. Каля будынка парлямэнту арганізатары шэсьця маюць намер прадставіць «антыалігархічны пакет карэнных пераўтварэньняў», які ўключае прыярытэтныя, на думку нацыяналістаў, законапраекты. Затым яны пойдуць да будынка прэзыдэнцкай адміністрацыі, дзе адбудзецца мітынг і будзе апублікаваная рэзалюцыя удзельнікаў акцыі.
Пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка абвясьціў пра курс на «деалігархізацыю» Ўкраіны, аднак алігархі па-ранейшаму валодаюць цэлымі сэктарамі нацыянальнай эканомікі. Іх бізнэс часта будуецца на ўгодах зь дзяржаўнай падтрымкай. У апошнім рэйтынгу даляравых мільярдэраў Forbes фігуруюць сямёра ўкраінскіх алігархаў. У тройку самых багатых грамадзян Украіны, паводле дадзеных часопісу, уваходзяць Рынат Ахметаў, Канстанцін Жавага і Юры Касюк.