Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індывідуальныя прадпрымальнікі абмяркуюць праблемы з кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі


Анатоль Шумчанка
Анатоль Шумчанка

Цягам тыдня прадстаўнікі аб’яднаньня індывідуальных прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» сустрэнуцца з кіраўніцай адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Качанавай, каб абмеркаваць дэкрэт аб разьвіцьці прадпрымальніцтва​ і вострыя праблемы, зь якімі сутыкаецца дробны бізнэс.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды лідэр грамадзкага аб’яднаньня Анатоль Шумчанка, які 30 сакавіка пабываў на асабістым прыёме ў Качанавай.

«Натальля Качанава хоча даведацца рэакцыю прадпрымальнікаў на новаўвядзеньні дэкрэту № 7 «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва», — сказаў Анатоль Шумчанка. — Таксама мы абмяркуем пытаньні, якія хвалююць найперш дробных прадпрымальнікаў.

Асноўнае — трэба зрабіць бясьпечнай працу ІП у сфэры дробнага гандлю. Каб празь некалькі гадоў ім не прыйшлі штрафы на сотні тысяч даляраў і не пачаліся канфіскацыі з прычыны накладных з Расеі, якія могуць быць прызнаныя несапраўднымі».

«Мы зноў гатовыя страйкаваць». ІП на форуме абураюцца, што працаваць стала складаней

Анатоль Шумчанка сказаў, што цягам апошніх 15 гадоў пісаў у адміністрацыю прэзыдэнта, каб такая сустрэча адбылася. І вось адтуль патэлефанавалі і сказалі, што гэта магчыма.

Натальля Качанава
Натальля Качанава

Паводле лідэра «Пэрспэктывы», размова была шчырая і сяброўская. Шумчанка азнаёміў Качанаву з вынікамі апытаньня, паводле якога прадпрымальнікі назвалі асноўнымі пагрозамі для сваёй дзейнасьці ўрад і прэзыдэнта.

«А як там далей будзе, паглядзім. Са свайго боку, прадпрымальнікі гатовыя да дыялёгу. Адзінае, што і Натальля Качанава сказала, і я падтрымаў, што заўсёды павінен быць кампраміс, павінны быць карэктыруючыя крокі ўладаў. А для гэтага заўсёды трэба чуць свой народ», — сказаў Анатоль Шумчанка.

«Нас нельга параўноўваць зь беларускімі «іпэшнікамі». Як працуюць «узбэцкія» крамы таннага адзеньня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG