Актывіст Раман Галавашка быў аштрафаваны завочна судом Першамайскага раёну Менску на 20 базавых велічынь за вывешваньне банэру «Свабоду «Хартыі-97».
Судзьдзя Юры Гарбатоўскі прызнаў віну актывіста на падставе скрыншота з заблякаванга ў Беларусі сайту «Хартыі-97», сьведак не апытвалі, паседжаньне суду заняло 15 хвілінаў.
Раней за вывешваньне гэтага банера быў пакараны 10 суткамі арышту актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў, які выйшаў на волю ўвечары 25 сакавіка.