Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Паўночнай Карэі прапанаваў заключыць мірную дамову з ЗША


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп (зьлева) і лідэр КНДР Кім Чэн Ын 
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп (зьлева) і лідэр КНДР Кім Чэн Ын 

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын імкнецца заключыць мірнае пагадненьне і наладзіць дыпляматычныя дачыненьні з ЗША. Пра гэта сёньня паведаміла Паўднёвакарэйская газэта Donga Ilbo са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі прэзыдэнта Паўднёвай Карэі.

Паводле яе, лідэр КНДР заявіў пра свае намеры на сустрэчы з паўднёвакарэйскай дэлегацыяй у Пхэньяне.

Прэс-сакратарка Белага дома Сара Сандэрс паведаміла, што прэзыдэнт ЗША прыме запрашэньне сустрэцца зь лідэрам КНДР. Аднак яна адзначыла, што перамовы Трампа і Кім Чэн Ына не адбудуцца да таго часу, пакуль Пхэньян не распачне канкрэтных дзеяньняў для згортваньня сваёй ядзернай праграмы. Камэнтуючы магчымую сустрэчу, Трамп напісаў у твітэры, што санкцыі захаваюцца да таго часу, пакуль ня будзе падпісана пагадненьне аб дэнуклеарызацыі, адзначыўшы, што гаворка ідзе пра сталае раззбраеньне, а не часовае замарожваньне ядзерных выпрабаваньняў.

У той жа час прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян заявіў, што «занадта рана быць аптымістам» з нагоды прапановы Пхэньяну абмеркаваць з ЗША пытаньне аб дэнуклеарызацыі КНДР.

Месца плянаванай сустрэчы Трампа і Кім Чэн Ына пакуль ня вызначана, але Белы дом разглядае «любыя варыянты», у тым ліку і паездку прэзыдэнта ЗША ў Пхэньян. Пра тое, што сустрэча можа адбыцца ў Пхэньяне, паведамляе і газэта «Известия» са спасылкай на крыніцы ў паўднёвакарэйскім урадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG