Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: ЗША гатовыя да перамоваў з КНДР на пэўных умовах


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў у панядзелак, што ЗША гатовыя правесьці перамовы з Пхэньянам, але толькі пры выкананьні неабходных умоў.

Выступаючы на сустрэчы з губэрнатарамі штатаў у Белым доме, Трамп сказаў, што ў выніку заклікаў яго адміністрацыі да кітайскіх уладаў, Пэкін прыклаў больш намаганьняў для вырашэньня паўночнакарэйскай праблемы, чым калі-небудзь у мінулым.

Вашынгтон аказвае на Паўночную Карэю ўсё большы ціск у сувязі з разьвіцьцём ядзернай і ракетнай праграмаў гэтай краіны. Трамп падкрэсьліў, што, нягледзячы на санкцыі супраць Пхэньяну, у Паўночную Карэю паступае шмат тавараў з Расеі. Што тычыцца пэрспэктывы перамоваў з КНДР, прэзыдэнт ЗША вымавіў традыцыйную фразу: «Паглядзім, што будзе адбывацца».

Раней Дональд Трамп неаднаразова заяўляў, што для згоды Вашынгтону пайсьці на перамовы з КНДР трэба, каб Паўночная Карэя праявіла гатоўнасьць абмяркоўваць крокі, якія вядуць да спыненьня яе ядзерных і ракетных распрацовак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG