Па дапамогу ў Мінабароны зьвярнуліся прадстаўнікі сталічных уладаў. Зь невялікімі перапынкамі сьнег ідзе ў Менску некалькі дзён запар, увечары 3 сакавіка стала відавочна, што камунальныя службы не пасьпяваюць яго прыбіраць. Асабліва складаная сытуацыя ў спальных раёнах гораду. Паводле БелТА, да вайскоўцаў таксама далучацца супрацоўнікі міліцыі. АБ гэтым журналістам паведаміў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч.
Паводле прагнозаў сыноптыкаў, у сьнег перастане ісьці ў Менску ўжо ў панядзелак, аднак у канцы наступнага тыдня пачнецца зноў.