Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея запатрабавала скліканьня Рады Бясьпекі ААН па сытуацыі ва Ўсходняй Гуце


Ілюстрацыйнае фота. Усходняя Гута, 21 лютага 2018 году
Ілюстрацыйнае фота. Усходняя Гута, 21 лютага 2018 году

Расея запатрабавала, каб Рада Бясьпекі ААН сабралася ў чацьвер для абмеркаваньня сытуацыі ва Ўсходняй Гуце — прыгарадзе Дамаску, дзе праўрадавыя сілы вядуць бамбардзіроўкі паўстанцкага анкляву.

Як заявіў сталы прадстаўнік Расеі пры ААН Васіль Нябензя, «гэта неабходна, улічваючы занепакоенасьць, пра якую мы пачулі сёньня, каб усе бакі маглі прадставіць сваё бачаньне, зразумець становішча і прыдумаць спосабы выхаду з гэтай сытуацыі».

На Захадзе, у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ў гуманітарных групах расьце абурэньне з нагоды «разбуральных» нападаў і тактыкі «аблогі і голаду», якія выкарыстоўваюцца сырыйскімі і расейскімі баявымі самалётамі і верталётамі супраць паўстанцкага анкляву паблізу сырыйскай сталіцы. Сырыйская група маніторынгу правоў чалавека заявіла, што сама меней 250 цывільных асобаў, у тым ліку 58 дзяцей, былі забітыя ў Гуце з 18 лютага, а яшчэ 1200 чалавек атрымалі раненьні.

Паводле ААН, у раёне Ўсходняй Гуты, што знаходзіцца ў аблозе ўрадавых сілаў, жыве каля 400 тысяч чалавек.

Усходняя Гута — адна з так званых «зонаў дээскаляцыі» ў Сырыі, дзе дзейнічае рэжым спыненьня агню. Пра гэта ўдзельнікі канфлікту дамовіліся вясной мінулага году на перамовах у Астане, якія праходзілі пад патранажам Расеі.

У ЗША занепакоеныя нападамі сіл Асада на паўстанцкі анкляў ва Ўсходняй Гуце. А Расея ўхваліла напады

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG