Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Добраахвотна засунуў руку ў станок». Прадпрыемства адмовілася прызнаваць працаўніка, калі той пакалечыўся на працы


Генадзь Літвінаў
Генадзь Літвінаў

У Рэчыцы прадпрыемства адмовілася прызнаваць працаўніка пасьля таго, як ён пакалечыў руку на станку. Даказваць працоўныя стасункі давялося праз суд.

Руку Генадзь Літвінаў пакалечыў на лесапільным станку на прадпрыемстве «Паціка-экспарт». Хірургі сшылі далонь, сухажыльлі, але не змаглі прырасьціць мезенец, які трапіў пад цыркулярную пілу.

Пакалечаная рука Літвінава
Пакалечаная рука Літвінава

Калі Літвінаў адмовіўся выдаваць траўму за побытавую, прадпрыемства перастала прызнаваць яго сваім працаўніком.

49-гадовы Генадзь Літвінаў працаваў у «Паціка-экспарце» без афармленьня. Тройчы атрымліваў авансы, але ў дакумэнтах ня значыўся — ані ў табэлях уліку працы, ані ў ведамасьцях выплаты заробкаў.

«Я быў рады, што хоць [на працу] ўзялі. Не заікаўся ні пра заяву, ні пра працоўную кніжку, бо не хацеў апынуцца за брамай. У мяне ж чацьвёра дзяцей. З жонкаю я ў разводзе, малодшым дзецям трэба алімэнты плаціць, а добрай працы ў Рэчыцы не знайсьці», — кажа Генадзь.

«Лічу, што ў нас ён не працаваў​»

Выканаўца абавязкаў дырэктара СТАА «Паціка-экспарт» Ірына Дзьмітрэнка не прызнала пазоў Літвінава зь ягоным патрабаваньнем унесьці запіс у працоўную кніжку аб прыёме на працу.

«Я яго на працу не прымала. Лічу, што ў нас ён не працаваў. Бачыла яго некалькі разоў на тэрыторыі. Добраахвотна засунуў руку ў станок. У шпіталь яго адвезла пасьля траўмы, бо руку яму адрэзала на нашай тэрыторыі. Усе ж мы людзі», — сказала кіраўніца.

Рэгіянальны прававы інспэктар незалежнага прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка, які прадстаўляў у судзе інтарэсы Літвінава, пацікавіўся ў дырэктаркі, ці зьвярталася прадпрыемства ў міліцыю?

«Ну як, невядомы чалавек прыходзіць на лесапілку, уключае станок, пілуе бярвёны — і ніякай рэакцыі?»

Рэчыцкі раённы суд
Рэчыцкі раённы суд

Суд, узважыўшы довады бакоў і паказаньні сьведак, прыйшоў да высновы, што Генадзь Літвінаў сапраўды працаваў станочнікам у СТАА «Паціка-экспарт», і абавязаў дырэкцыю кампаніі ўнесьці ў ягоную працоўную кніжку запіс аб прыёме на працу. За парушэньне працоўнага заканадаўства пры прыманьні грамадзян на працу суд вынес прыватнае азначэньне прадпрыемству.

Паводле прафсаюзнага інспэктара, калі рашэньне суду набудзе моц, яны з Генадзем Літвінавым будуць дамагацца прызнаньня траўмы вытворчай. Наступны крок — кампэнсацыя маральнай шкоды за страту працаздольнасьці.

Тым часам Сьледчы камітэт за парушэньне правілаў аховы працы распачаў супраць дырэктаркі Ірыны Дзьмітрэнкі крымінальную справу.

Вольга Таўпянец, якая страціла руку на вытворчасьці: «Інспэкцыя па працы прызнала, што вінаваты працадаўца»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG