Раней абедзьвюм палатам Кангрэсу не ўдалося ўхваліць бюджэт ва ўстаноўлены тэрмін — да паўночы 9 лістапада.
У выніку была зноў распачатая працэдура закрыцьця дзяржустаноў з прычыны адсутнасьці грошай.
Рашаючае галасаваньне ў Палацйе прадстаўнікоў, як паведамляе «Нямецкая хваля», адбылося раніцай 9 лютага. У падтрымку закону выказаліся 240 кангрэсмэнаў, яшчэ 186 прагаласавалі супраць.
Калі дакумэнт будзе падпісаны прэзыдэнтам Дональдам Трампам, ЗША зімогуць пазьбегнуць працяглага закрыцьця фэдэральных устаноў з прычыны адсутнасьці сродкаў («шатдаун»).
Прыняты цяпер закон прадугледжвае ў якасьці першага кроку прыняцьце прамежкавага фэдэральнага бюджэту на шэсьць тыдняў, каб даць Кангрэсу час для ўзгадненьня фармулёвак законапраекту аб бюджэце на двухгадовы тэрмін.
Фіскальны год у ЗША заканчваецца ў верасьні. Новы гадавы бюджэт звычайна пачынае дзейнічаць ад 1 кастрычніка.