Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На эканамічным форуме ў Давосе крытыкуюць пратэкцыянізм і нацыяналізм


Лідэры Нямеччыны і Італіі, выступаючы на эканамічным форуме ў Давосе, выказаліся супраць праяваў нацыяналізму і пратэкцыянізму.

Яны выказалі занепакоенасьць гэтымі тэндэнцыямі за дзень да прыбыцьця на сусьветны эканамічны форум прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Апанэнты яго эканамічнай палітыкі лічаць, што ён пад лёзунгам «Амэрыка перш за ўсё» плянуе засьцерагчы ўнутраны бізнэс ад замежнай канкурэнцыі.

«Мы лічым, што ізаляцыя нам не дапаможа. Нам неабходнае супрацоўніцтва, а пратэкцыянізм — гэта не вырашэньне праблемаў», — заявіла канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель. Прэм’ер-міністар Італіі адзначыў, што жаданьне палітычных лідэраў абараніць уласных грамадзянаў і эканоміку сваіх краінаў зразумелае, але павінна мець межы. І выказаўся супраць дэстабілізацыі міжнароднага супрацоўніцтва.

Сусьветны эканамічны форум адкрыўся ў швэйцарскім Давосе 23 студзеня. На працягу чатырох дзён у ім возьмуць удзел больш за 60 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў, бізнэсоўцы, навукоўцы і эканамісты.

У Белым доме паведамілі, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на форуме будзе казаць пра магчымасьці для бізнэсу ў Злучаных Штатах і дамагацца ад партнэраў «больш раўнаважнай гандлёвай палітыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG