У Македоніі пройдзе рэфэрэндум аб зьмене назвы краіны. Так македонскай прэмʼер-міністар спадзяецца завяршыць спрэчку з Грэцыяй, якая доўжыцца з 1990-х гадоў і блякуе ўступленьне краіны ў НАТО.
Рашэньне аб зьмене назвы Рэспублікі Македоніі будзе прынята на рэфэрэндуме, заявіў прэмʼер-міністр краіны Зоран Заэў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце ўрада.
Заэў адзначыў, што адпаведныя перамовы з Грэцыяй вядуцца, але ён ня можа выдаваць падрабязнасьці.
«Вы бачыце, што праводзіцца празрысты працэс, мы хочам вырашыць гэтую праблему на аснове нацыянальнага кансэнсусу, каб рашэньне ў выніку было пацьверджана грамадзянамі на рэфэрэндуме», — заявіў Заэў. Ён адзначыў, што перамовы будуць пасьпяховыя, калі абодва бакі — Грэцыя і Македонія — акуратна падыдуць да пытаньня.
Македонія з часоў распаду Югаславіі вядзе спрэчку з Грэцыяй аб сваёй назьве. Па патрабаваньні Грэцыі Македонія была прынята ў ААН у 1993 годзе пад назвай Былая югаслаўская Рэспубліка Македонія (БЮРМ). Грэцыя настойвае на тым, каб назва Македоніі было зьменена, каб пазьбегнуць блытаніны з грэцкай правінцыяй — гістарычнай вобласьцю Македонія, якая мяжуе з аднайменнай незалежнай рэспублікай. Грэцыя ў сувязі з гэтым блякуе ўступленьне Македоніі ў Эўразьвяз і НАТО.
Вэрсіі магчымай назвы для Македоніі не выдаюцца.
У пятніцу, 18 студзеня, генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг сустрэўся з македонскім прэмʼерам, па выніках сустрэчы ён заявіў пра неабходнасьць вырашэньня спрэчкі з Грэцыяй аб назьве для таго, каб Македонію маглі прыняць у альянс. «Дзьверы ў НАТО застаецца адкрытымі. — сказаў Столтэнбэрг, — «Гэта ня так проста, але можа быць зроблена».