Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантактная група па Ўкраіне абвясьціла рэжым цішыні на Данбасе

абноўлена

«Прэзыдэнт-гатэль» у Менску, дзе праходзяць пасяджэньні кантактнай групы
«Прэзыдэнт-гатэль» у Менску, дзе праходзяць пасяджэньні кантактнай групы

Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе абвясьціла чарговы рэжым цішыні з апоўначы 23 сьнежня ў сувязі з навагоднімі сьвятамі.

Пра гэта на заявіў пасярэднік АБСЭ на перамовах у Менску Марцін Сайдзік. Гэта ня новае замірэньне, а працяг сталага і бестэрміновага рэжыму прыпыненьня агню.

На думку прадстаўніка Ўкраіны ў падгрупе па бясьпецы Яўгена Марчука, верагоднасьць яго выкананьня «50 на 50». Яно будзе выканана, калі будзе рашэньне прэзыдэнта Расеі, а Ўкраіна ўжо гатовая яго выканаць.

Таксама на пасяджэньні кантактнай групы было абвешчана пра дамоўленасьць бакоў правесьці абмен палоннымі «да калядных і навагодніх сьвятаў». Дата абмену не называецца. Вядома, што абмен будзе праводзіцца формулай «306 баевікоў з Данецку і Луганску на 74 украінскіх палонных».

Ірына Герашчанка
Ірына Герашчанка

18 сьнежня прадстаўніца Ўкраіны ў гуманітарнай падгрупе на Менскіх перамовах і віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка заявіла, што прадстаўнікі «ЛНР» і «ДНР» падалі дадатковыя сьпісы на абмен палоннымі і гэта можа сарваць працэс.

Прадстаўнік АБСЭ Марцін Сайдзік ад сябе і ўсіх удзельнікаў кантактнай групы падзякаваў Беларусі і кіраўніку МЗС Ўладзімеру Макею за «прадстаўленьне выдатных умоваў для працы».

Наступнае пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе адбудзецца 18 студзеня.

У той жа час кіраўнік Мэджлісу крымскататарскага народа Рэфат Чубараў выказаўся за перанос перамоваў Трохбаковай кантактнай групы зь Менску на іншую пляцоўку з-за пазыцыі Беларусі па крымскай рэзалюцыі Генасамблеі ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG