У сельскую школу прыехала па разьмеркаваньні маладая настаўніца. Першы дзень пачала са знаёмства і адразу спытала пра дырэктара. «Ды ён па гарэлку паехаў, — таропка адказала прыбіральшчыца, — да намесьніка падыдзіце».
Справы з уладкаваньнем былі вырашаны, але дзяўчыну непакоіла думка: «Сьвятая раніца, а дырэктар — па гарэлку!» Уяўляла сабе, як да яе на ўрок сьпеваў прыйдзе такі кіраўнік.
Дні ішлі за днямі, а дырэктар ніколі нават і нападпітку ня быў. «Паклёп хочуць узьвесьці», — падумала настаўніца і вырашыла паўшчуваць прыбіральшчыцу. Тая зайшлася ад рогату: «Сапраўды было так, ён езьдзіў у Пагарэлку на адкрытыя ўрокі, вёска ў нас такая ёсьць!».
Тацяна Валенцік
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org