Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ заявіла, што Кіеўскі патрыярхат папрасіў у яе прабачэньня. Але гэтую заяву адпрэчылі


Лідэр Украінскай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт (у цэнтры) падчас сьвяткаваньня з нагоды 1029-й гадавіны хрышчэньня Кіеўскай Русі. 28 ліпеня 2017 году
Лідэр Украінскай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт (у цэнтры) падчас сьвяткаваньня з нагоды 1029-й гадавіны хрышчэньня Кіеўскай Русі. 28 ліпеня 2017 году

На сайце Расейкай праваслаўнай царквы апублікавалі вытрымкі зь ліста, які даслаў Архірэйскаму сабору РПЦ лідэр Украінскай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт. У працытаваным фрагмэнце Філарэт нібыта паведамляе пра адмену ўсіх ранейшых рашэньняў і просіць прабачэньня.

Аднак прэсавы сакратар Філарэта Яўстраці Зара адпрэчыў інфармацыю, апублікаваную на сайце РПЦ.

«Адзіны дыялёг, які Патрыярх і УПЦ КП хочуць і гатовы весьці з РПЦ — дыялёг аб прызнаньні Масквой аўтакефаліі Ўкраінскай Царквы. Ні пра якое пакаяньні перад РПЦ ці тым больш вяртаньне ў яе склад ня можа быць і гаворкі», — напісаў ён у фэйсбуку.

Прадстаўнік УПЦ КП дадаў, што неўзабаве будзе апублікавана афіцыйная заява і поўны тэкст ліста Філарэта. Акрамя таго, 1 сьнежня Філарэт мае правесьці прэсавую канфэрэнцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG