Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Арышт Паўла Шаройкі можа быць зьвязаны зь ягонай журналісцкай дзейнасьцю», — Украінскае радыё


Паўло Шаройка
Паўло Шаройка

З 24 кастрычніка ўласны карэспандэнт Украінскага радыё ў Беларусі Паўло Шаройка не выходзіў на сувязь. Яго кіраўніцтва ў Кіеве спрабавала зьвязацца ня толькі са сваякамі, але і з украінскай амбасадай у Менску — безвынікова. І толькі калі Паўлава жонка Алена зьехала зь Беларусі і апынулася ва Ўкраіне, яна паведаміла, што Шаройка 3 тыдні таму арыштаваны паводле падазрэньня ў шпіянажы.

Намесьніца галоўнага рэдактара, кіраўніца карэспандэнцкай сеткі Ўкраінскага радыё Сьвятлана Мялык апоші раз кантактавала з Паўлам Шаройкам праз фэйсбук 23 кастрычніка. Яны абмяркоўвалі тэмы ягоных наступных матэрыялаў. Тады каардынатарка карэспандэнтаў была ў адпачынку. А калі выйшла на працу 1 лістапада, зьвярнула ўвагу, што Паўло не перадае матэрыялы:

«Звычайна ён вельмі актыўна, напружана працуе, перадае па некалькі матэрыялаў на тыдзень. А тут Паўло не адказваў на мае паведамленьні ні ў фэйсбуку, ні ў скайпе. Ягоны тэлефон, тэлефон жонкі Алены былі заблякаваныя. Празь некалькі дзён прыйшло няўцямнае, блытанае паведамленьне ў мэсэнджэры ад Паўлавай жонкі, што ў яго, маўляў, праблемы, ён пакуль ня можа працаваць, пазьней усё дакумэнтальна аформіць. Літаральна ўчора яна прыехала ў Кіеў і ў пятніцу раніцай мне патэлефанавала, што Паўло арыштаваны яшчэ 25 кастрычніка. Абвінавачваюць яго ў шпіянажы.

На пытаньне, чаму жонка пра гэта не паведаміла адразу ж, тая адказала, што баялася за сваё жыцьцё і жыцьцё 8-гадовай дачкі

На пытаньне, чаму жонка пра гэта не паведаміла адразу ж, тая адказала, што баялася за сваё жыцьцё і жыцьцё 8-гадовай дачкі, бо яны заставаліся на тэрыторыі Беларусі, а мабільныя тэлефоны заблякавалі спэцслужбы. На кватэры быў ператрус, шукалі інфармацыю — кампутары, флэшкі.

Кантактаваць з мужам Алене не дазваляюць, ніякіх спатканьняў няма, дазволена толькі ліставацца праз звычайную пошту. Яна казала, што спачатку была надзея, што Паўла хутка адпусьцяць, таму заставалася ў Менску. І толькі калі яны з дачкой апынуліся ва Ўкраіне, Алена мне патэлефанавала».

На пытаньне Свабоды, якія вэрсіі мае кіраўніцтва Ўкраінскага радыё наконт арышту Паўло Шаройкі ў Менску, Сьвятлана Мялык адказала так:

«Мяркую, што арышт можа быць зьвязаны зь ягонай журналісцкай дзейнасьцю, бо ён асьвятляў вельмі вострыя тэмы: працу Трохбаковай кантактнай групы, акцыі пратэсту апазыцыі, расейска-беларускія манэўры „Захад-2017“, ён быў занепакоены лёсам нашага суайчыньніка Паўла Грыба, якога затрымалі ў Беларусі. Таму мы не выключаем, што менавіта за прафэсійную дзейнасьць яго затрымалі».

Што вядома пра ўкраінскага журналіста Шаройку, якога затрымалі ў Менску

Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім 17 лістапада пацьвердзіў Свабодзе, што пасольства ведае пра арышт журналіста, трымае сытуацыю пад кантролем і накіравала ноту ў МЗС Беларусі. Але непасрэдная начальніца журналіста не разумее, чаму амбасада не паведаміла пра здарэньне кіраўніцтву Ўкраінскага радыё:

Я абрывала тэлефоны пасольства, званіла шмат разоў на дзень і консулу, і амбасадару, але не было ніякіх уцямных адказаў

«Я не разумею дзеяньняў украінскай амбасады ў Беларусі. Як толькі я заўважыла, што няма матэрыялаў, карэспандэнт не выходзіць на сувязь, я пачала дзейнічаць, адчуўшы нядобрае, бо Паўло вельмі адказны чалавек, пастаянна пісаў, якой тэмай займаецца, куды едзе. Акрамя таго што спрабавала зьвязацца са сваякамі, сябрамі, я зьвязвалася з амбасадай у Менску. Я абрывала тэлефоны пасольства, званіла шмат разоў на дзень і консулу, і амбасадару, але не было ніякіх уцямных адказаў: патэлефануйце заўтра. Ні з консулам, ні з амбасадарам мяне ні разу так і не злучылі — маўляў, яны моцна занятыя. На мой погляд, амбасада, як толькі даведалася пра затрыманьне ўкраінскага журналіста, у першую чаргу павінна была зьвязацца з Украінскім радыё, бо гэта наш штатны супрацоўнік.

Толькі што я размаўляла з генэральным прадусарам Украінскага радыё Дзьмітром Хоркіным, ён паабяцаў фінансавую дапамогу сямʼі, а таксама аказаць юрыдычную падтрымку журналісту».

Аляксандар Алесін: «Журналісты заўсёды бываюць мішэньню»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG