Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія настойвае, каб ядзерная дамова з Іранам працягвала дзейнічаць


Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан
Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан

Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан заявіў 23 кастрычніка, што «не выклікае сумневаў» працяг дзеяньня ядзернага пагадненьня 2015 году паміж Іранам і ўсясьветнымі дзяржавамі, нягледзячы на адмову прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пацьвярджаць выкананьне дамоўленасьцяў Тэгеранам.

Джонсан зрабіў такую заяву ў Лёндане пасьля сустрэчы з амэрыканскімі кангрэсмэнамі.

«Я абсалютна не сумняваюся, што рашучымі і мужнымі дзеяньнямі можна захаваць пагадненьне», — падкрэсьліў брытанскі міністар.

Паводле ўмоваў пагадненьня, Тэгеран пагадзіўся скараціць сваю ядзерную дзейнасьць у абмен на паслабленьне міжнародных санкцыяў. Іран нязьменна паказвае, што ягоная ядзерная праграма носіць мірныя мэты.

13 кастрычніка прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не адмовіўся ад пагадненьня, але ня стаў пацьвярджаць выкананьне яе палажэньняў Іранам. Ён абвінаваціў Тэгеран у парушэньні «духу» дамоўленасьцяў, у прыватнасьці, праз пастаянныя выпрабаваньні балістычных ракет і падтрымку экстрэмістаў на Блізкім Усходзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG