Дзейны прэм’ер Чэхіі сацыял-дэмакрат Багуслаў Собатка не карыстаецца ў краіне асаблівай папулярнасьцю. Падобна на тое, выбарнікам надакучыла партыйная сыстэма, якая склалася за апошнюю чвэрць стагодзьдзя: з васьмі партый, якія могуць прайсьці ў парлямэнт, палова кідае выклік палітычнага мэйнстрыму.
У чэскай перадвыбарнай барацьбе высокі і градус абсурду. Галоўным змагаром з карупцыяй выступае мільярдэр Андрэй Бабіш, герой самага гучнага карупцыйнага скандалу апошняга часу. Пра пагрозу, якую нясуць мігранты, больш за ўсё кажа сын японца і мараванкі, чэскі нацыяналіст Томіа Акамура. З ухіленьнем ад падаткаў абяцае змагацца Пірацкая партыя.
Гэты чалавек — мільярдэр. Яго завуць Андрэй Бабіш, і ён лічыцца найбольш верагодным прэтэндэнтам на пасаду прэмʼер-міністра Чэхіі.
Бабіш абяцае кіраваць краінай так жа эфэктыўна, як раней кіраваў сваёй бізнес-імпэрыяй, у якую ўваходзяць сельскагаспадарчыя і хімічныя кампаніі, а таксама асноўныя СМІ Чэхіі.
Напярэдадні выбараў палітычны рух Бабіша "АNО«(Так — РС) упэўнена лідзіруе ў сацыялягічных апытаньнях, і жадаючыя атрымаць аўтограф на яго кнізе выстройваюцца ў доўгую чаргу.
Бабіш заявіў «Настоящему Времени», што ачысьціць чэскую палітыку, якую ўжо шмат гадоў скаланаюць карупцыйныя скандалы, ад карупцыі: «Мы павінны выцесьніць традыцыйныя карумпаваныя партыі, якія кіруюць нашай краінай Калі б традыцыйныя партыі ня кралі, я б ніколі не пайшоў у палітыку. Калі б прэмʼер-міністар ня быў марыянэткай у руках крымінальных босаў, я пра палітыку і ня думаў».
Аднак рэпутацыя самога Бабіша чыстай не назавеш. За некалькі дзён да выбараў ён быў вымушаны чарговым разам аспрэчваць абвінавачваньні ў тым, што ў камуністычную эпоху супрацоўнічаў з органамі дзяржбясьпекі.
Яшчэ больш адчувальны ўдар па яго рэпутацыі можа нанесьці карупцыйны скандал. У верасьні чэскія парлямэнтарыі прагаласавалі за пазбаўленьне Бабіша дэпутацкай недатыкальнасьці. Яму, уладальніку сельскагаспадарчага мега-гіганту, выстаўлены абвінавачаньні ў незаконным прысваеньні субсыдый Эўразьвязу для малога бізнэсу праз спэцыяльна створаныя для гэтага дробнай кампаніі. Бабіш заяўляе аб сваёй невінаватасьці і абвінавачвае палітычных апанэнтаў у цкаваньні.
Галоўны канкурэнт Бабіша на гэтых выбарах — сацыял-дэмакраты. У траўні гэтага года яны вымусілі яго пакінуць пасаду міністра фінансаў, які той займаў амаль чатыры гады ў кааліцыйным урадзе, які разьдзіралі канфлікты.
Міністар замежных спраў Чэхіі Любамір Зааралэк, які ўзначальвае перадвыбарчую кампанію сацыял-дэмакратаў, патлумачыў, чаму Бабіш ня падыходзіць на ролю прэмʼера: «Вакол гэтага палітыка кожнага дзень успыхвае новы скандал. Гэта занадта цяжкі цяжар, каб прэтэндаваць на дзяржаўную пасаду. Мы адзіныя, хто ідзе на выбары з рэальнай палітычнай праграмай».
За месцы ў парлямэнце змагаюцца восем партый. Паводле апытаньняў, у гэтым годзе туды можа прайсьці і партыя, якую ўзначальвае чэскі прадпрымальнік японскага паходжаньня Томіа Акамура.
Адна з заяўленай Акамурам мэтаў — забарона ісламу. Сярод нагляднай агітацыі — настольная гульня, пабудаваная на папулісцкіх ксэнафобскіх лёзунгах, набірае ўсё большую папулярнасьць напярэдадні выбараў. «Школа, куды ходзяць вашыя дзеці, зачыніліся, і зараз там пасяліліся мігранты. Чакайце, пакуль не выпадзе шэсьць», — тлумачыцца ў правілах гульні.
Акамура шмат выступае ў СМІ. «Настоящее время» пагутарыла зь ім перад тэледэбатамі:
«Толькі дурань ня бачыць, што ісламскія злачынцы і ісламскія тэрарысты спараджаюць страх сярод грамадзянаў, што толькі за апошнія некалькі гадоў яны забілі сотні людзей у Эўропе. Хто ня бачыць гэтага — хай купіць сабе новыя акуляры».
У чэскіх парлямэнцкіх выбарах удзельнічае адзіны беларус. Андрэй Рамашэўскі, стваральнік колішняй Партыі аматараў піва ў Беларусі, балятуецца ў чэскі парлямэнт ад Пірацкай партыі. Гэтая арганізацыя ўваходзіць у Інтэрнацыянал пірацкіх партыяў і мае сваіх прадстаўнікоў у дзяржаўных структурах Чэхіі.
Чэская эканоміка перажывае ўздым. У краіне самы нізкі ў ЭЗ узровень беспрацоўя. Тут не было тэрактаў, а мусульманская супольнасьць вельмі малая. Аднак галоўнымі тэмамі ў палітыцы застаюцца падазрэньні ў карупцыі, тэрарызм і асабістая непрыязнасьць.