Беларус балятуецца ў чэскі парлямэнт як пірат
У чэскіх парлямэнцкіх выбарах удзельнічае адзіны беларус. Андрэй Рамашэўсі, стваральнік колішняй Партыі аматараў піва ў Беларусі, балятуецца ў чэскі парлямэнт ад Пірацкай партыі. Гэтая арганізацыя ўваходзіць у Інтэрнацыянал пірацкіх партыяў і мае сваіх прадстаўнікоў у дзяржаўных структурах Чэхіі.