Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі прадуктаў беларускага вырабніка марозіва «Гоша», «Капрыз» і Frudoza


Ад 4 жніўня ў Расеі забароненыя пастаўкі прадукцыі беларускай кампаніі «Марозпрадукт», перадае Інтэрфакс. Рассельгаснагляд заявіў, што паўторна выявіў у прадукцыі кампаніі парушэньні — сьляды антыбіётыку лінкаміцыну.

«Марозпрадукт» вырабляе марозіва пад маркамі «Гоша», «Капрыз», «Санэт», «Фіеста», Frudoza, «20 капеек» (каштуе 90–100 капеек) і «28 капеек» (каштуе да 110 капеек), а таксама пельмені і піцы Kingfood і Dr. Oetker, замарожаную бульбу McCain і замарожаную гародніну Poltino, паўфабрыкаты «Золотой петушок» і «Домашняя сказка», рыбныя паўфабрыкаты ESVA і іншае.

Таксама Рассельгаснагляд пастанавіў узмацніць кантроль за прадукцыяй агракамбінату «Дзяржынскі» і кампаніі «Бабушкина крынка» (у мясе першых і сухім малацэ другіх знайшлі антымікробныя прэпараты фторхіналёны), Гомельскага мясакамбінату (у мясе знайшлі тылміказін, энрафляксацын і цыпрафляксацын), мясакамбінату «Мір», кампаніі «Смалявічы бройлер» і Шчучынскага масласыразаводу (неназваныя парушэньні вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў).

Між Расеяй і Беларусьсю працяглы час ідуць спрэчкі наконт якасьці беларускіх тавараў (асабліва мясной і малочнай прадукцыі) і «рээкспарту» замежнай прадукцыі пад выглядам беларускай, кшталту «беларускіх манга і крэвэтак». Непажаданыя тавары зь Беларусі ў Расеі пераяжджаюць бульдозэрамі іабліваюць зялёнкай. Гэтыя спрэчкі завуць «харчовымі войнамі».

У траўні міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч паведамляў, што праверка датычнасьці чыноўнікаў Рассельгаснагляду да «дыскрэдытацыі» беларускіх вытворцаў працягваецца, пасьля чаго матэрыялы будуць перададзеныя ў Сьледчы камітэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG