Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд увёў чарговыя санкцыі супраць беларускіх вытворцаў


Рассельгаснагляд ад 25 ліпеня забараняе пастаўкі прадукцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў, яшчэ шэсьць пастаўленыя пад «узмоцнены кантроль».

Як паведамляецца на сайце службы, гэта зьвязана з парушэньнямі нормаў і патрабаваньняў Расейскай Фэдэрацыі і Эўразійскага эканамічнага саюзу.

У прыватнасьці, забараняецца ўвоз у Расею мяса птушкі з прадпрыемства «Беларуснафта-Асобіна» (выяўлена рэшта прэпарату энрафляксацын) і малочнай прадукцыі з Валожынскай філіі Маладэчанскага малочнага камбінату (рэшткі лінкаміцыну ў сухім малацэ).

Рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю ўведзены ў дачыненьні да прадукцыі

  • Горадзенскага мясакамбінату (рэшткі тэтрацыкліну ў ялавічыне) гаспадаркі «ДАК» (натаміцын у сыры),
  • птушказаводу «Беларускі» (бактэрыі ў мясе птушкі),
  • Бярэзінскага філіялу ААТ «Здравушка-мілк» (рэшткі тылязіну ў сухой малочнай сыроватцы),
  • Калінкавіцкага мясакамбінату (рэшткі тэтрацыкліну ў ялавічыне) і
  • кампаніі «Квінфуд» (рэшткі энрафляксацыну ў мясных кансэрвах).

Акрамя таго, Рассельгаснагляд праінфармаваў аб парушэньнях якаснага складу ў прадукцыі Дзятлаўскага сыраробнага заводу, Скідзельскай птушкафабрыкі, акцыянэрных таварыстваў «Бабушкина крынка» і «Александрыйскае».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG