Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон супакойвае: У Паўночнай Карэі няма неабходнай сыстэмы навядзеньня ракет


Пол Сэлва
Пол Сэлва

У Паўночнай Карэі няма магчымасьці нанесьці ўдар па ЗША зь «якой-небудзь ступеньню дакладнасьці», і, хоць яе ракеты валодаюць вялікай далёкасьцю, у іх няма неабходнай сыстэмы навядзеньня, заявіў у аўторак намесьнік старшыні Абʼяднанага камітэта начальнікаў штабоў генэрал Пол Сэлва.

«Я ня маю ўпэўненасьці, што праведзенае чацьвёртага ліпеня выпрабаваньне дэманструе, што ў іх ёсьць магчымасьць нанесьці ўдар па Злучаных Штатах зь якой-небудзь ступеньню дакладнасьці або разумнай упэўненасьцю ў посьпеху», — заявіў Сэлва, выступаючы ў сэнацкім камітэце па ўзброеных сілах.

Раней у гэтым месяцы Паўночная Карэя заявіла, што правяла першае выпрабаваньне міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты (МБР) і асвоіла тэхналёгію аснашчэньня ракеты ядзернай боегалоўкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG