Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: у Беларусі выконваюцца ўсе правы чалавека, гарантуецца вяршэнства закону і дэмакратыі

абноўлена

Ва ўступным слове ён заявіў, што ўся «матухна Эўропа» вінаватая ў тым, што ва ўмовах «маўклівага бязьдзеяньня» атрымала збройны канфлікт у цэнтры кантынэнту — ва Ўкраіне. І гэта асноўнае, што цяпер павінна хваляваць улады эўрапейскіх дзяржаваў.

Лукашэнка падкрэсьліў, што ў Беларусі выконваюцца ўсе правы чалавека, гарантуецца вяршэнства закону і дэмакратыі. «Беларусь робіць усё дзеля таго, каб гэтых правоў у нас было ня меней, чым у іншых краінах», — адзначыў ён.

«Сёньня нас заклікаюць да адмены сьмяротнага пакараньня. Аднак супраць волі народа ніводная цывілізаваная дзяржава пайсьці ня можа. Мы вас чуем, але каб ад гэтага адмовіцца, патрэбны час», — сказаў Лукашэнка, маючы на ўвазе вынікі рэфэрэндуму пра захаваньне сьмяротнага пакараньня.

Пытаньне выбараў. «Адбываецца канструктыўны дыялёг з БДІПЧ АБСЭ. Але не павінна быць двайных стандартаў, калі ад адной дзяржавы нешта патрабуецца, а ад іншых — нічога», — сказаў беларускі кіраўнік.

Адсутнасьць свабоды СМІ ў Беларусі. Паводле Лукашэнкі, гэта клішэ з арсэналу мінулага, у эпоху інтэрнэту абмежаваньне доступу да інфармацыі пазбаўлена ўсялякага сэнсу.

БелАЭС. «Няўжо толькі Беларусь будуе атамную электрастанцыю? Але чаму прэтэнзіі выключна да нас?», — задаўся пытаньнем ён і заклікаў Літву эксплюатаваць станцыю сумесна.

Лукашэнка прапанаваў у рамках АБСЭ распачаць дыскусію пра запуск новага Хэльсынскага працэсу з мэтай спыніць геапалітычнае саперніцтва і ваенную эскаляцыю. «Няўжо гэта нармальна? Эўропа стала эпіцэнтрам шматлікіх праблемаў, а кіраўнікі краінаў нібыта нічога не заўважаюць?»

«Як учорашні парлямэнтар, я разумею: галоўнае — гэта абмяркоўваць, размаўляць, кантактаваць. Што мы пасьпяхова робім. Аднак што потым? Нічога, рэальных дзеяньняў няма! Абмяркоўваючы праблемы, трэба разумець, што часу на раскачку амаль не засталося», — падсумаваў у сваёй прамове Аляксандар Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG