Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлу Севярынцу пагражаюць арыштам маёмасьці за нясплачаныя штрафы


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Судовыя выканаўцы папярэдзілі сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, што днямі пачнуць «апісваць і арыштоўваць ягоную маёмасьць», калі ён ня выплаціць штрафаў, прысуджаных за ўдзел у акцыях 17 лютага і 31 сакавіка.

«Помсьцяць за вясновыя акцыі, — перакананы Павал Севярынец. — У мяне няма магчымасьці выплочваць гэтыя абсурдныя штрафы, як няма ў нашай сям’і асаблівай маёмасьці — хіба пральная машына і лядоўня ў здымнай аднапакаёўцы. Напэўна, адключаць тэлефон ці зробяць невыязным... На жаль, магчымасьці салідарнасьці не бязьмежныя — за апошні год такіх штрафаў было паўтара дзясяткі. Калі выканаўцы пагодзяцца на растэрміноўку, з дапамогай сяброў адаб’ёмся. Калі не — значыць, на справе дзейнічае загад «душыць».

Палітык зьвяртае ўвагу на тое, што пагрозы нацыяналізацыі адбываюцца напярэдадні дзяржаўнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня і сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG