Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыя беларуска-польскіх дыпляматычных дачыненьняў у шасьці фота і дакумэнтах


Кіраўнікі МЗС Польшчы і Беларусі Анджэй Аляхоўскі і Ўладзімер Сянько ў таварыстве амбасадара Эльжбеты Смулковай, 1994 год
Кіраўнікі МЗС Польшчы і Беларусі Анджэй Аляхоўскі і Ўладзімер Сянько ў таварыстве амбасадара Эльжбеты Смулковай, 1994 год

25 гадоў таму — 23 чэрвеня 1992 году — Беларусь і Польшча падпісалі Дамову аб добрасуседзтве і прыязнай супрацы. Архіў МЗС Польшчы апублікаваў гістарычныя дакумэнты, прысьвечаныя беларуска-польскім адносінам.

Галоўным дакумэнтам з тых, што ўвайшлі ў калекцыю, зьяўляецца пагадненьне аб ўсталяваньні дыпляматычных дачыненьняў, заключанае 2 сакавіка 1992 году. Яго падпісалі міністры замежных справаў Беларусі і Польшчы — Пятро Краўчанка і Кшыштаф Скубішэўскі.

Даверчая грамата першага дыпляматычнага прадстаўніка Беларусі ў Польшчы Ўладзімера Сянько.

Сярод апублікаваных матэрыялаў ёсьць фотаздымкі даваеннага пэрыяду. На адным зь іх прадстаўленая сядзіба Генэральнага кансуляту Польшчы ў Менску. Кансулят месьціўся ў Нова-Маскоўскім гатэлі сталіцы БССР.

У міжваенны час у Менску працаваў польскі кансулят, які падпарадкоўвася Амбасадзе ў Маскве. Ён працаваў да 1939 году. Апошнім польскім консулам у БССР быў Казімеж Рудзкі.

Чытаць кнігу Валера Каліноўскага «Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні».

Польскі дыпляматычны корпус у Менску
Польскі дыпляматычны корпус у Менску

Беларусь — Польшча: 25 гадоў адлігаў і замарозак стасункаў

У пасьляваенны час у Менску дзейнічаў Генэральны кансулят Польскай народнай рэспублікі. Фота У 1991 годзе Польшча стала першай краінай сьвету, якая прызнала незалежную Беларусь. 31 жніўня польскі Сэйм прыняў пастанову, у якой гаварылася:

«Сэйм Польшчы з радасьцю вітае абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 году».

23 чэрвеня 1992 году прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса і старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч падпісалі ў Варшаве Дамову аб добрасуседзтве і прыязнай супрацы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG