Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская армія зможа самастойна абараніць краіну толькі праз 12 гадоў


Праз 12 гадоў Узброеныя сілы Польшчы будуць у стане самастойна абараніць краіну. Пра гэта заявіў міністар абароны Антоні Мацярэвіч, сёньня прадставіў Канцэпцыю абароны Рэспублікі Польшча.

Польскі міністар адзначыў, што да гэтага часу Узброеныя сілы былі ня ў стане выканаць канстытуцыйны абавязак — абараняць.

«У бліжэйшы час гэта зьменіцца», — сказаў Антоні Мацярэвіч.

«У максымальна 12-гадовай пэрспэктыве Польшчу змогуць абараніць уласныя Ўзброеныя сілы. Факт сяброўства ў самым буйным і эфэктыўным альянсе ў сьвеце будзе ўмацоўваць гэтую здольнасьць», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG