Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін забіты падчас пратэстаў у Вэнесуэле


Пратэсты ў Каракасе
Пратэсты ў Каракасе

20-гадовы мужчына быў забіты стрэлам у галаву падчас акцый пратэсту супраць кіраваньня прэзыдэнта Нікаляса Мадуры. Пратэсты працягваюцца ўжо некалькі тыдняў. Улады Вэнэсуэлы выкарыстоўваюць самыя жорсткія мэтады іх задушэньня. Ужо загінула прынамсі 36 чалавек, сотні атрымалі раненьні — паведамляе ВВС. 6 траўня ў сацыяльных сетках зьявілася відэа, на якім браніраваны аўтамабіль уяжджае ў у натоўп пратэстоўцаў.

Пратэсты ў Вэнэсуэле, скіраваныя супраць беднасьці і аўтарытарнага кіраваньня прэзыдэнта Мадуры. Нядаўна Мадура падпісаў дэкрэт, якім ствараецца інстытуцыйны орган з 500 членаў дзеля ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыю Вэнэсуэлы. Гэты орган мае паўнамоцтвы прымаць рашэньні ў абыход Нацыянальнага сходу, які кантралюецца апазыцыяй.

Мадура прыйшоў да ўлады пасьля сьмерці папярэдняга прэзыдэнта Уга Чавэса ў 2013 годзе. Падзеньне цэнаў на экспарт нафты прывяло да значнага эканамічнага крызісу. У краіне фіксуецца надзвычайны дэфіцыт самых неабходных рэчаў, у тым ліку дзіцячага харчаваньня і лекаў.

Міжнародны валютны фонд прагназуе, што інфляцыя ў Вэнэсуэле сёлета будзе перавышаць 700%.

Наступныя прэзыдэнцкія выбары маюць адбыцца ў канцы 2018 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG