Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» ягоная знаёмая Надзея Гацак.
Яна заклікала пісаць лісты Ўладзімеру Фёдараву на «Валадарку».
«З мацi няма сэнсу размаўляць, а вось пiсаць яму лiсты мае сэнс! Давайце падтрымаем Вову, яму цяпер цяжка i можа скончыцца ўсё гэта 3 гадамi зьняволеньня», — напісала Надзея Гацак.
Паводле яе зьвестак, Уладзімера Фёдарава затрымалі 29 сакавiка. Як расказала ягоная маці, Уладзімер праходзiў у справе як сьведка. Ён ня мае добрага адваката, бо мацi баiцца скарыстацца «вясноўскiм».
Уладзімеру Фёдараву "прад’явiлi ўсё ж хутчэй за ўсё абвiнавачаньне ў справе Белага легiёну«,— піша Надзея Гацак.
Сьпіс тых, каго абвінавацілі і трымаюць пад вартай:
- Аляксей Абрамаў
- Андрэй Бяляўскі
- Віктар Данілаў
- Андрэй Дундукоў
- Аляксандар Зімніцкі
- Іван Кавальчук
- Андрэй Комлік-Ямацін
- Сяргей Кунцэвіч
- Міраслаў Лазоўскі
- Віктар Мароз
- Мікалай Міхалькоў
- Ян Міхалькоў
- Дзьмітры Новік
- Яўген Палтаржыцкі
- Цімур Пашкевіч
- Уладзімер Румянцаў
- Сяргей Стрыбульскі
- Уладзімер Фёдараў
- Аляксандар Яўдаха
Затрыманьні ў справе «Белага легіёну» пачаліся 21 сакавіка, пасьля заявы Аляксандра Лукашэнкі ў Магілёве пра «падрыхтоўку ўзброеных баевікоў» нібыта ў лясах пад Асіповічамі.
КДБ дагэтуль не пацьвердзіў зьвесткі пра затрыманых і абвінавачаных.