Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра АГП будуць судзіць за тое, што «няправільна» выйшаў з сутак


Зьмітра Кавалгіна сустракаюць з Акрэсьціна, 30 сакавіка 2017 году
Зьмітра Кавалгіна сустракаюць з Акрэсьціна, 30 сакавіка 2017 году

У судзе Маскоўскага раёну Менску 19 красавіка маюць судзіць намесьніка старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзьмітрыя Кавалгіна і прэс-сакратарку АГП Ганну Красуліну. Іх абвінавачваюць ва «ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве»: сустрэчы Кавалгіна з арышту пад менскай турмой на Акрэсьціна 30 сакавіка.

Красуліна і Кавалгін кажуць Свабодзе, што нейкага мерапрыемства яны не чынілі.

«Калі мяне выпускалі, мне не далі падпісаць ніякіх дакумэнтаў, — згадвае Кавалгін. — Я ўбачыў пашкоджаны тэлефон, хацеў зафіксаваць гэта: трэснуў экран, пагнулі корпус. Не далі нідзе гэта пазначыць. А калі выйшаў, вырашыў праверыць на цэласнасьць сьцяг. Мы яго ўзялі і разгарнулі, пашкоджаньняў не пабачылі, вось і ўсё».

«Так, разгарнула, — кажа Красуліна пра сьцяг. — Мяне гэты сьцяг цешыць, прыносіць радасьць. У чым праблема? Забаронена? Пакажыце дакумэнт, дзе гэта прапісана».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG